Сушаніца лясная
Выгляд
Сушаніца лясная | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Gnaphalium sylvaticum L. | |||||||||||||||||||
|
Сушаніца лясная[3] (Gnaphálium sylváticum) — травяністая расліна, від роду Сушаніца (Gnaphalium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Сушаніца лясная, адуванчык[4], вончык, вочнік, сушніца, цмен лясны, чарвіўнік[4][5][6].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна.
Сцябло прамое, вышынёй 10-60 см, адзіночнае, неразгалінаванае.
Лісце чарговае, з верхняга боку апушанае або голае, знізу шаравата-лямцавае. Прыкаранёвае і ніжнія — чарашковае, лінейнае. Верхняе — сядзячае.
Плод — сямянка з доўгім чубком з валасінак.
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Сушаніца лясная валодае лекавымі ўласцівасцямі, але ў значна меншай ступені, чым сушаніца балотная (Gnaphalium uliginosum).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кирпичников М. Э. Род 1345. Сушеница — Gnaphalium // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1959. — Т. XXV. — С. 397—399. — 630 с. — 2 500 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 403. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сухоцветка лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)